?

Log in

No account? Create an account
entries friends calendar profile
Коцік
Дзякуй, ja_ryw за:
Паштоўка

Current Mood: Святочны


Current Mood: Класны
Current Music: Anna Ternheim - Anywhere I lay My Head

Leave a comment
bee

Current Mood: Класны
Current Music: D12 - Git Up

5 comments or Leave a comment
Як ніколі востра адчуваю, якое кароткае жыццё нам адмерана.  Здаецца, я дагэтуль і не жыў. Неяк усё сумбурна пралятала: дзяцінства, школа, першае каханне, універ. Цякло скрозь пальцы, а я нічога не змог зрабіць. Засталіся толькі ўспаміны, часам прыемныя, часам не. Але гэта МАЁ жыццё, і яно дарагое мне. А сёння я адчуваю сябе шчаслівым, задаволеным, прыемна стомленым і вельмі-вельмі спакойным. У такія моманты заўсёды думаеш, што вось-вось толькі пачалося сапраўднае жыццё. І, пэўна, так яно і ёсць.

Current Mood: Сонны
Current Music: Phil Collins - Against All Odds

7 comments or Leave a comment

Я лічу сябе вельмі спакойным, разважлівым і халодным чалавекам. Але часам так здараецца, што на роўным месцы прачынаецца страсць. Вось і зараз так. Складана параўнаць гэта з чымсьці яшчэ. Усе гэтыя эмоцыі, што перажываеш у такія моманты, даюць адчуванне таго, што ты яшчэ жывы. Але праз тыдзень-другі ізноў уваходзіш у павольную і ціхую плыню жыцця і з дзіцячай нецярплівасцю чакаеш новую страсць. І хто ведае, дзе і калі яна ўзнікне ?

Current Mood: упэўнены
Current Music: Fleur - Кокон

Нарэшце я зразумеў, чаго хачу і для каго. І вось тое пачуцце, якое так складана схапіць і ўтрымаць, перапаўняе мяне. Яно жыве ў кожнай клетачцы мяне і зараз просіцца наверх. І самае дзіўнае, што так складана перадаць яго словамі. Напэўна, кожны адчуваў нешта падобнае.
Я люблю жыццё. Я люблю сябе. Я люблю ўвесь свет. А вы ?

Current Mood: Невыказны
Current Music: IQ-48 - Я звар'яцела

Сённяшні дзень можна назваць днём шчаслівага чалавека. Не ведаю нават чаму. Мажліва, з тае нагоды, што я сёння прапусціў заробак, ці быў пабіты рэкорд па называнні мяне лахом (прычым лідыраваў у гэтым занятку я), мажліва таму, што сёння ў мяне з'явілася надзея. Ды гэта й неістотна. Галоўнае, што я адчуваю сябе ШЧАСЛІВЫМ! Хочацца спяваць, казаць усім кампліменты, ісці па вуліцах і каб людзі вакол мяне расквіталі. Каб у тых, што плачуць, на тварах з'яўляліся ўсмешкі. Каб хворыя станавіліся здаровымі. Каб людзі знаходзілі сэнс у гэтым жыцці. Гэта ж вам не жартачкі. Жыццё ж гэта яркая іскра свядомасці, што даецца чалавеку толькі аднойчы. І жудасная цемра да яе, жудасная цемра пасля. Так што старайцеся, жывіце, выганяйце са свайго сэрца самоту з маркотай.

Current Mood: Добры
Current Music: Эпидемия - Жизнь в сумерках

Вось і ён - мой першы пост. Адразу ж узніклі два пытанні:
"Навошта я зрабіў сабе ЖД ?". Дакладнага адказу пакуль што не маю. Хутчэй за ўсё дзеля таго, каб пазбавіцца ад гэтай бязглуздзіцы ўва мне, ад тупых думак, што круцяцца ў галаве, але не могуць атрымаць форму. Спадзяюся, што гэта дапаможа разабрацца ў сабе, высветліць, што мяне хвалюе.
"Ці хачу я, каб гэта нехта бачыў?" Вядома, хачу. Хачу быць зразуметым, пачутым. Хачу, каб хто-небудзь чытаў гэта і яно не пакідала яго раўнадушным. Хачу, каб людзі вучыліся на маіх памылках. Хачу, хачу, хачу... Як насамрэч многа я хачу. Вось ён рухавік прагрэсу - чалавечы эгаізм.
А цяпер непасрэдна да сутнасці. Усё часцей адбываюцца сустрэчы, якія я не планірую загадзя. Самае страшэннае, што гэта мне падабаецца. Такое ўражанне, што гэты маленькі ўтульны мірок, які я сам стварыў, ужо трашчыць па ўсіх швах і хутка разваліцца. Да таго ж гэта прамы шлях да алкагалізму. Ну нічога, у мужыкоў ён вылечны :). Так што можна працягваць каціцца туды, куды мне наканаванна дакаціцца.

Current Mood: маркотны
Current Music: Тэзаўрус - Армагедон